Галалёдзіца на дарогах, будзьце ўважлівыя! На выходных дождж, мокры снег


Белгідраметцэнтр папярэдзіў аб галалёдзіцы на дарогах па ўсёй краіне.

На выходных у Беларусі будзе пахмурна і з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Магчымы слабы туман і галалёд. На дарогах – галалёдзіца, асабліва ўночы і раніцай.

Уночы па краіне тэмпература паветра можа апускацца да – 4 градусаў, удзень пацяплее да +4. У нядзелю нязначна пахаладае. Уночы на панядзелак да – 6 градусаў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў