Гадавіна смерці Кастуся Каліноўскага ў Вільні


Прадстаўнікі беларускай дыяспары, госці з Беларусі, літоўцы, латышы ды ўкраінцы ўшанавалі памяць беларускага героя ў сталіцы Літвы.

Калона рушыла праз стары горад і праспект Гедыміна да Лукішскай плошчы, дзе 22 сакавіка 1864 года расейцы пакаралі смерцю Канстанціна Вікенція Каліноўскага, аднаго з арганізатараў антыцарскага паўстання.

Ля месца забойства беларускага героя міністэрства абароны Літвы зарганізавала ганаровую варту. Вайскоўцы ўрачыста ўсклалі кветкі ля помніка паўстанцам.

Настасся Яўмен, belsat.eu, Вільня

Стужка навінаў