Габрэй і палестынец знялі фільм пра канфлікт двух народаў на прыкладзе адной вёскі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/h_9UeZ_7dr0″][vc_column_text]«5 разбітых камераў» – 6 гадоў з жыцця палестынскай вёскі Білʼін ў абʼектыве аднаго з яе жыхароў. Сёння ў эфіры «Белсату».

Першую камеру Эмад Бурнат, жыхар палестынскай вёскі Білʼін, набыў у 2005 годзе, калі ў яго нарадзіўся чацвёрты сын. Амаль адначасова са з’яўленнем на свет Джыбрыла ў ягонай вёсцы разгарнуліся пратэсты супраць пабудовы плоту, які павінен быў аддзяліць Палестынскую аўтаномію ад яўрэйскіх пасяленняў.

Даведка «Белсату»

«Мур бяспекі» павінен забяспечыць ізраільскіх грамадзянаў перад магчымымі тэрарыстычнымі атакамі з боку жыхароў Заходняга берагу Іардану.

Міжнародны суд ААН у Гаазе назваў пабудову сцяны нязгоднай з міжнародным правам, а сітуацыю палестынцаў параўнаў з апартэідам. Паводле Ізраілю, пасля ўзвядзення першага кавалку плоту колькасць тэрарыстычных нападаў знізілася.

Паводле апытання газеты The Jerusalem Post 72 % палестынцаў сутыкнуліся з абразамі ды прыніжэннем з боку ізраільскіх жаўнераў, якія пільнуюць брамаў муру.

Паволі камера Эмада з сямейных падзеяў ды святаў пачала пераключацца на тое, што адбываецца па-за сценамі хаты.

Творца прызнаецца, што ўзяў камеру, каб абараніць сябе – напрыклад, ён здымаў на яе беспадстаўныя затрыманні і вобшукі. Паступова камера пачала прыносіць яму клопаты. Яе разбілі, але Эмад набыў новую. Гэта паўтарылася яшчэ пяць разоў, што дало назву стужцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”104121″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Ягоная жонка пачала баяцца, што Эмада рана ці позна арыштуюць. Толькі цяпер, калі фільм скончаны, а публіка ды крытыкі па ўсім свеце ўспрымаюць яго вельмі прыхільна, жонка Эмада ўсвядоміла важнасць таго, што ён рабіў.

«З самага пачатку я ведаў, што камера – моцны сведак і моцная зброя. Я вырашыў здымаць заўсёды: нават калі арыштоўвалі майго брата, нават калі забілі майго сябра. Я ведаў, што здымаць важна, бо гэты матэрыял потым будзе выкарыстаны ў важных мэтах».

Калі дайшло да знаёмства Эмада і ізраільскага рэжысёра Гая Давідзі, апошні пачаў наведвацца ў вёску. Ізраільскія жаўнеры адразу пачалі стасаваць менш гвалту: паводле Давідзі, яны не былі ўпэўненыя, што габрэя потым не пачуюць.

Габрэя і палестынца пачулі ва ўсім свеце: «5 разбітых камераў» у 2013 годзе былі намінаваныя на Оскар.

Калі Эмад Бурнат з сямʼёй паляцеў у Штаты на цырымонію, амерыканскія памежнікі доўна не хацелі даваць веры, што гэтыя палестынцы прыляцелі на Оскара. За лёсам сямʼі у Тўітары сачыў, між іншым, рэжысёр Майкл Мур. Праз паўтары гадзіны іх вызвалілі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci10d2VldCUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRUFmdGVyJTIwMS41JTIwaHJzJTJDJTIwdGhleSUyMGRlY2lkZWQlMjB0byUyMHJlbGVhc2UlMjBoaW0lMjAlMjZhbXAlM0IlMjBoaXMlMjBmYW1pbHklMjAlMjZhbXAlM0IlMjB0b2xkJTIwaGltJTIwaGUlMjBjb3VsZCUyMHN0YXklMjBpbiUyMExBJTIwZm9yJTIwdGhlJTIwd2VlayUyMCUyNmFtcCUzQiUyMGdvJTIwdG8lMjB0aGUlMjBPc2NhcnMuJTIwV2VsY29tZSUyMHRvJTIwQW1lcmljYS4lM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjBNaWNoYWVsJTIwTW9vcmUlMjAlMjglNDBNTUZsaW50JTI5JTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnR3aXR0ZXIuY29tJTJGTU1GbGludCUyRnN0YXR1cyUyRjMwNDE0MTExODUzNzM1NTI2NCUyMiUzRUZlYnJ1YXJ5JTIwMjAlMkMlMjAyMDEzJTNDJTJGYSUzRSUzQyUyRmJsb2NrcXVvdGUlM0UlMjAlM0NzY3JpcHQlMjBhc3luYyUyMHNyYyUzRCUyMiUyRiUyRnBsYXRmb3JtLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGd2lkZ2V0cy5qcyUyMiUyMGNoYXJzZXQlM0QlMjJ1dGYtOCUyMiUzRSUzQyUyRnNjcmlwdCUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]

«Падзеі, што адбываюцца звонку і тое, што дзеецца ў ягонай хаце, перадусім падрастанне сына – усё перамяшана. Маленькі хлопчык цягам мноства гадоў бачыць гвалт і супраціў. Гэта адначасова і асабістая гісторыя, і гісторыя сямʼі, і гісторыя вёскі, якая адлюстроўвае лёс апартэіду», – кажа Гай Давідзі.

«Гардыян» піша, што «5 пабітых камераў» – палемічная і ні ў якім сэнсе не аналітычная праца: «Фільм з моцнай сілай выяўляе масавыя выпадкі несправядлівасці і дае нам непасрэдны вопыт – як гэта быць пад прыгнётам, які здзяйсняецца з непахіснымі каменнымі тварамі прадстаўнікамі ўлады, якія перакананыя ў сваёй праведнасці».

Глядзіце а 22:15 на «Белсаце» – цяпер і онлайн:[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/MbJaggT0CAU”][vc_column_text]ДД

Стужка навінаў