ГА «БАЖ» просіць кіраўніка Мінінфарму патлумачыць заяву Лукашэнкі


Пра якія новыя нормы рэгулявання Інтэрнэту казаў Аляксандр Лукашэнка?

Ліст з такім пытаннем ГА «БАЖ» накіравала ў Міністэрства інфармацыі.

baj

«З прычыны важнасці праблемы прававога рэгулявання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт для дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзянаў на свабоднае атрыманне і распаўсюд інфармацыі ў цэлым просім Вас прыцягнуць да распрацоўкі згаданага законапраекта грамадскія арганізацыі, у прыватнасці, ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а таксама прадстаўнікоў інтэрнэт-сектару», – піша міністру інфармацыі старшыня ГА «БАЖ Андрэй Бастунец.

Сітуацыя са свабодай слова ў краіне выклікае занепакоенасць не толькі мясцовых праваабаронцаў, але і замежных.

Учора стала вядома, што арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» паставіл Беларусь на 157 месца ў рэйтынгу свабоды слова (усяго ў ім 180 краінаў).

НМ, belsat.eu, паводле ГА «БАЖ»

Стужка навінаў