Футбольны чэмпіянат скончыўся: салігорскі «Шахцёр» заваёўвае бронзу


БАТЭ і менскае «Дынама» аформілі сваё прызёрства яшчэ некалькі тыдняў таму. Чым запомніўся сёлетні футбольны сезон?

У апошнім туры чэмпіянату Беларусі заставалася толькі адна інтрыга: хто зойме трэцяе месца. Бронзавым прызёрам стаў салігорскі «Шахцёр», які згуляў унічыю 1:1 з БАТЭ. І не стала жодзінскае «Тарпеда», якое ў апошнім туры здабыла перамогу з лікам 3:1 над на наваполацкім «Нафтанам».

Упершыню за шмат гадоў з’явілася інтрыга

Нягледзячы на тое, што сваё чэмпіёнства БАТЭ аформіў загадзя, але толькі за два туры да канца спаборніцтваў. Увесь сезон менскае «Дынама» канкуравала з барысаўчанамі, а ў вочных сустрэчах дзейнічала нават з пазіцыі сілы. Безумоўна, заўзятарам было цікава назіраць за такой барацьбой.

Адразу 2 клубы выйшлі ў групавыя стадыі еўракубкаў

БАТЭ прабіўся ў групавы раўнд Лігі Чэмпіёнаў, а «Дынама» – у групу Лігі Еўропы. На жаль, выступаюць у гэтых турнірах беларускія каманды, мякка кажучы, не добра. Але можна спадзявацца, што паразы і «шышкі», набітыя ў матчах з супернікамі вышэй класам, прывядуць да поспехаў у наступных сезонах.

На гульні ў сярэднім прыходзіла менш за 2 тыс. чалавек

За тры туры да канца турніру на беларускай версіі праекта tribuna.com з’яўляліся звесткі пра 1876 гледача ў сярэднім на кожнай гульні сёлетняга першынства. У апошнія туры ўсплёску наведвальнасці заўважана не было. Тут згадваецца, як яшчэ перад стартам чэмпіянату ў мінулым годзе старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас ставіў задачу на 10 % павялічыць наведвальнасць. Зрабіць гэтага не ўдалося, і сёлета ні пра якія планы ці лічбы з боку федэрацыі гаворкі не было.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў