Футбольны чэмпіянат Беларусі: ужо сёння можа стаць вядомая каманда, якая пакіне вышэйшы дывізіён


У футбольным першынстве сёння згуляюць чарговыя матчы.

«Гомель» – «Гарадзея»

БАТЭ – «Нафтан»

«Слуцк» – «Крумкачы»

«Іслач» – «Дынама» (Менск)

Калі наваполацкі «Нафтан» пацерпіць паразу ад дзеючага чэмпіёна, барысаўскага БАТЭ, то каманда з поўначы краіны страціць усе шанцы захаваць прапіску ў вышэйшай лізе.

«Нафтан» за чатыры туры да канца чэмпіянату мае ў сваім актыве 9 пунктаў. У «Іслачы», якая займае перадапошні, пятнаццаты радок, – 18 пунктаў, у мазырскай «Славіі» (14-е месца) – 20 пунктаў.

На першым месцы ў табліцы – салігорскі «Шахцёр», які ўчора з лікам 2:1 перамог магілёўскае «Дняпро».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Юліяна Рыпінская/by.tribuna.com

Глядзі таксама
Каментары