Сёння футбольная зборная Беларусі ў таварыскім матчы сустрэнецца з Азербайджанам


Перад гульнёй з Азербайджанам. Сюжэт АБФФ-ТВ

Футбольная зборная на выездзе згуляе з Азербайджанам.

Мат адбудзецца сёння на «Алімпійскім» стадыёне ў Баку, пачатак – а 19:00 паводле беларускага часу.

Адказваючы на пытанні азербайджанскіх журналістаў, галоўны трэнер беларускай каманды Ігар Крывушэнка адзначыў:

«У вас новы трэнер са сваймі поглядамі на гульню. У камандзе ёсць пачаткоўцы. Не думаю, што гэтыя фактары сведчаць аб тым, што нам будзе лягчэй ці складаней. Наша каманда рыхтуецца, але супернік, напэўна, таксама будзе імкнуцца да перамогі. Нікому не будзе проста».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў