Футбольная зборная Беларусі апусцілася на апошняе месца ў групе адбору да чэмпіянату свету


Пасля ўчорашняй паразы ад зборнай Швецыі Беларусь апусцілася на апошняе месца ў адборачнай групе «А».

Учора нашая каманда пацярпела паразу з лікам 0:4 ад зборнай Швецыі. У паралельным матчы Люксембург унічыю (0:0) згуляў на выездзе з Францыяй і выйшаў на перадапошняе 5-е месца ў групе, а Беларусь апынулася на апошнім месцы.

Пасля 8-мі гульняў беларускія футбалісты змаглі набраць толькі 5 ачкоў.

Наперадзе беларускую зборную чакаюць сустрэчы з Галандыяй ды Францыяй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў