Футболка з партрэтам Пуціна ў Горадні каштуе Br 200 тыс.


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Пасля з’яўлення ў медыях матэрыялаў пра масавы продаж футболак з Пуціным і Сталіным у Віцебску ды Магілёве «Белсат» спраўдзіў на наяўнасць расейскай сімволікі і гарадзенскія рынкі.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Прыемна адзначыць, што ў гэтым пытанні адчуваецца сапраўдны рэгіяналізм: толькі ў аднаго прадаўца мы знайшлі футболкі з выявай прэзідэнта суседняй дзяржавы. Рэшта прадаўцоў і не чулі пра такое: паціскаюць плячыма. Дарэчы, стаць добраахвотным вулічным агітатарам за ідэі «рускага міра» можна за 200 тысяч рублёў на рынку Паўднёвы.

Хутчэй за ўсё такія адрозненні звязаныя з пастаўшчыкамі тавару. У выпадку Заходняй Беларусі рэчы вязуць збольшага з Захаду праз Польшчу, ну а ўсходнія рэгіёны свой тавар часцяком атрымліваюць з Расеі.

Фраза з футболкі побач з партрэтам Пуціна: «Замучаетесь пыль глотать» ужо добра забытая, бо была сказаная ў далёкім 2002 годзе. Такой непратакольнай мовай расейскі лідар тады звярнуўся да сваіх грамадзянаў, якія вывозяць айчынныя капіталы за мяжу: маўляў, рахункі замарозім, а па судах пасля бегаць залучаецеся…

Такі вось жорсткі і бескампрамісны вобраз «Пуціна-дзяржаўніка» можна хоць зрэдку, але сустрэць і ў Горадні.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў