Футбалісты «Нафтану» на 20 хвілін затрымалі пачатак матчу з БАТЭ


Гульцы наваполацкага клубу затрымалі пачатак хатняга матчу супраць БАТЭ.

Такім чынам яны хацелі выразіць свой пратэст супраць нявыплаты заробкаў. Як адзначыў каментатар «Нафтану», футбалісты БАТЭ праявілі салідарнасць і таксама заставаліся ў распранальні.

Прайграўшы барысаўчанам з лікам 0:3, ФК «Нафтан» застаўся на апошнім месцы ў табліцы чэмпіянату.

У пачатку чэрвеня ў эфіры «Белсату» выйшаў рэпартаж (глядзіце ніжэй) пра катастрафічны стан рэчаў у футбольным клубе «Нафтан». Футбалісты скардзіліся на тое, што ўжо 5 месяцаў не атрымліваюць заробак.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў