«Футбалістаў танней набываць». У БАТЭ распавялі, колькі грошай «закапалі» у дзіцячы футбол


За ўсе гады БАТЭ выхавла для сябе траіх футбалістаў.

Каментуючы прызначэнне Алега Дулуба новым трэнерам БАТЭ, старшыня праўлення футбольнага клубу Анатоль Капскі заявіў, што спецыяліст зоймецца «скразной працай»: пачынаючы ад галоўнага трэнера першай каманды і заканчваючы ўсімі трэнерамі груп падрыхтоўкі.

«Мы прагаварылі з Дулубам. У яго ёсць напрацоўкі па праграме развіцця клубу ў цэлым. Але мы іх адаптуем. І на першым этапе, літаральна ў студзені, усё ўзгоднім. Каб мы ведалі чым, з кім і на якіх палях займаецца кожны выхаванец нашых групаў падрыхтоўкі», – сказаў Капскі ў размове з прэсавай службай БАТЭ.

«Велізарныя грошы мы закапалі ў дзіцяча-юнацкім футболе. За апошнія чатыры гады на яго выдаткаваная сума каля 2,5 млн долараў – без уліку дубля. Але за гэты час выхаванцаў з юнацкага футбола да галоўнай каманды дабралася няшмат– Шчарбіцкі, Яблонскі і Чычкан. З такой статыстыкай футбалістаў танней купляць», – заявіў Анатоль Капскі.

Паводле Капскага, новы трэнер будзе займацца таксама дублем каманды.

«Па рэзервовай камандзе трэба думаць і прымаць рашэнні. А Дулуб – вельмі моцны метадыст, і запрошаны ў тым ліку для гэтай працы», – дадаў Капскі.

ДД

Стужка навінаў