Футбаліст з Камеруну: На 500-600 рублёў складана пражыць, з-за невялікіх заробкаў беларусы азлобленыя


Поль Роллан Бебей

Камерунскі абаронца гарадзенскага «Нёмну» Поль Роллан Бебей распавёў пра тое, як плануе выдаткі і падзяліўся меркаваннем пра заробкі ў Беларусі.

«Я стараюся канструяваць будучыню, каб ведаць, што будзе ў маёй сям’і праз пяць альбо дзесяць гадоў.

Мне складана зразумець футбалістаў, якія не ашчаджаюць грошай, – праз пару тыдняў у іх заканчваецца заробак, і хлопцы прыходзяць да мяне, каб пазычыць. Не ўсе ўсведамляюць, што ў нейкі момант кар’ера скончыцца і трэба будзе адкрываць новую старонку.

Шчыра, мне нават цікава прыехаць у Беларусь праз некалькі гадоў і паглядзець, як прыстасуюцца да жыцця асобныя беларускія футбалісты, якія сёння рассякаюць на дарагіх машынах з прыгожымі дзеўчынамі», – адзначыў футбаліст.

Афрыканец мяркуе, што ў Беларусі нармальная эканамічная сітуацыя. Праўда, пры гэтым робіць агаворку: пенсіі настолькі маленькія, што на іх вельмі складана выжыць.

«Людзі, якія атрымліваюць 1000 рублёў, могуць жыць вельмі нядрэнна. Але сярэдні заробак меншы, так?

На 500-600 рублёў, думаю, складана пражыць – амаль усе грошы будуць сыходзіць на ежу. З такім прыбыткам можна, канешне, здымаць жыллё, але нерэальна адкладаць на набыццё ўласнай кватэры. З-за невялікіх заробкаў беларусы дэпрэсіўныя і азлобленыя.

Спачатку мне было страшна хадзіць за пакупкамі, таму што я лавіў касыя погляды іншых пакупнікоў: клаў у кошык тыя прадукты, якія для іх, магчыма, былі вельмі дарагімі», – заўважыў Поль Роллан Бебей.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Sport.tut.by, фотаздымак ФК «Нёман»

Глядзі таксама
Каментары