Футбаліст з Камеруну апрануў вышымайку і загаварыў па-беларуску


Камерунскі абаронца з футбольнага клубу «Крумкачы» Моллі Эбабіссэ на беларускай мове запрасіў на спартовую імпрэзу «Мова Cup».

«Мы ўсе – беларусы, і маем размаўляць на беларускай мове», – падкрэсліў спартовец у адмысловым відэароліку.

Падчас фестывалю «Мова Cup» можна будзе паспаборнічаць у розных спартовых дысцыплінах ды пазаўзець за сваіх фаварытаў. Імпрэза мае быць арганізавана выключна на беларускай мове.

Раней на «Мова Cup» запрасілі: чэмпіёнка свету па плаванні Аляксандра Герасіменя, гулец зборнай Беларусі па футболе Віталь Радыёнаў і чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы Аліна Талай.

«Мова Cup» адбудзецца 28 верасня ў спартовым комплексе Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы на вул. Каліноўскага, 111 у Менску.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў