Футбаліст з Фарэраў запрашае на футбол па-беларуску

video

Відэазапрашэнне на футбол па-беларуску

7 ліпеня салігорскі «Шахцёр» правядзе дома гульню ў адказ супраць фарэрскага «Рунавіка». Клуб выпусціў відэаролік з запрашэннем на стадыён.

Матч адбудзецца ў межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. У першым матчы на Фарэрскіх астравах «гарнякі» аказаліся мацнейшымі – 2:0.

«Добры дзень, сябры! Чакаем на футболе», – прамаўляе ў відэароліку па-беларуску гулец «Рунавіка» Магнус Олсэн.

Футбаліст з Салігорску Яўген Елезаранка таксама звяртаецца да заўзятараў на беларускай мове:

«7-га ліпеня. Стадыён «Будаўнік». 21:00. Нам патрэбная вашая падтрымка»

У гэты ж дзень менскае «Дынама» на выездзе сустрэнецца з юрмальскім «Спартаком». У гульні дома перамогу святкавалі менчукі – 2:1.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары