Футбаліст «Гомля»: «Тое, як падаюць інфармацыю наконт Украіны расейскія ды беларускія каналы, – поўнае глупства і бязглуздзіца»


Абаронца «Гомля» Аляксандр Данілаў выказаўся ў інтэрв’ю выданню Offside.by» пра сітуацыю ва Украіне.

«Там насамрэч усё добра. Я тут гляджу часам тэлевізар, і пасля гэтых навінаў перабываю ў шоку. Тое, як падаюць інфармацыю наконт Украіны расейскія ды беларускія каналы, – гэта поўнае глупства і бязглуздзіца. Вядома, я не адмаўляю, што на Данбасе цяпер ідзе вайна, але тое, што гэтую інфармацыю перабольшваюць і перакручваюць адсоткаў на трыста, – гэта дакладна. Калі б там адбывалася тое, што паказваюць праз ТБ, то людзей бы там не было – любы разважны чалавек ужо перавёз бы сваю сям’ю ў Беларусь, напрыклад. Так што імкнуся асабліва скрыні не глядзець. Лепш ужо кніжку пачытаць», – зазначыў Данілаў.

Аляксандр Данілаў нарадзіўся ў Гомлі ў 1980-м годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). Сем гадоў гуляў ва Украіне за каманды «Металіст» (Харкаў), «Металург» (Данецк), «Арсенал» (Кіеў).

ЮВ, паводле ofside.by, nn.by

Стужка навінаў