Футбаліст «Дынама»: Усе перажываюць за Чыжа – мы і для яго гуляем


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/3Q3umXeaidU”][vc_column_text]Журналісты «Белсату» наведала першы матч чвэрцьфіналу Кубку Беларусі паміж сталічным «Дынама» і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».

«Дынамаўцы» святкавалі перамогу з лікам 1:0.

У каментары нашаму тэлеканалу аўтар пераможнага гола, абаронца Раман Бегуноў, распавёў пра сваю радасць:

«Прыемна заўсёды, не так часта забіваю. Гол патрэбны, пераможны, думаю, усе задаволеныя».

Выказаўся футбаліст і пра затрымання кіраўніка менскага «Дынама» Юрыя Чыжа:

«Магу сказаць, што, канешне, перадусім, мы і для яго гуляем, бо ён нас падтрымліваў, ён наш начальнік. Канешне, усе перажываюць гэты момант, але стараемся забываць пра гэта на полі».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў