У Цвярской вобласці падчас навуковай канферэнцыі затрымалі беларуса


Людзі ў цывільным і паліцэйскія прыйшлі на штогадовую навуковую канферэнцыю «Прямухинские чтения», прысвечаную тэме «Рэвалюцыя і культура», паведамляе сайт ovdinfo.org.

Працаўнікі паліцыі праверылі дакументы ва ўсіх удзельнікаў адкрытай навуковай канферэнцыі. Падчас праверкі грамадзяніна Беларусі яны заявілі, што той «неўязны».

Спачатку паведамлялася, што маладога чалавека «адвезлі ў ФСБ». Праваабаронца Ала Фралова паведаміла belsat.eu, што цяпер хлопец знаходзіцца ў АУС Таржка.

«Нам вядомае ягонае імя, але пакуль што вырашылі не разгалошваць. Пакуль невядома, за што яго затрымалі. Нібыта, ён не можа знаходзіцца на тэрыторыі Расеі, але ў нас няма кантралюемай мяжы і яго не могуць дэпартаваць. А калі ён нешта парушыў, то пакуль невядома што», – распавяла Ала Фралова.

«Прямухинские чтения» – навуковая канферэнцыя, якая кожнае лета праводзіцца ў Цвярской вобласці. На сайце канферэнцыі адзначаецца, што на ёй абмяркоўваюцца пытанні развіцця анархісцкіх ідэй і праблемы іх сучаснага ўвасаблення.

Азнаёміцца з праграмай канферэнцыі можна ТУТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў