Фрыстайл. У Гладчанкі – 2-е месца на этапе Кубку свету


Беларускі лыжны акрабат заняў другое месца на турніры ў ЗША.

Станіслаў Гладчанка заняў другое месца на этапе Кубку свету, які прайшоў на гарналыжным курорце Дыр Ўэлі ў Злучаных Штатах.

На першым месцы – кітаец Цы Гуан Пу, на трэцім – расеец Станіслаў Нікіцін. Яшчэ адзін беларус, Максім Гусцік, заняў 5-е месца.

Антон Кушнір не браў удзелу ў старце.

У спаборніцтвах жанчын беларуска Аляксандра Раманоўская заняла 18-е месца.

ДД

Глядзі таксама
Каментары