Фрылансер з Гомлю сплаціў дзяржаве 78 млн штрафаў


Сёння журналіст Кастусь Жукоўскі асуджаны да чарговага грашовага пакарання.

17 сакавіка суддзя Мазырскага раённага суда Наталля Асадчая сёння аштрафавала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічыняў паводле артыкула 22.9 КаАП. За нібыта «незаконны выраб прадукцыі СМІ» – супрацу з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных справаў – Жукоўскі павінен сплаціць Br 7 млн 350 тыс. руб.

Пра суд фрылансер дазнаўся з СМС-паведамлення, але праз зламаную машыну туды не даехаў.

«Суд праходзіў без майго ўдзелу. Я праз тэлефон папярэдзіў сакратарку суда, што не змагу прыехаць. Думаю, што мая прысутнасць нічога не змяніла б», – лічыць Жукоўскі.

Сёлета гэта ўжо шостая адміністрацыйная справа ў дачыненні да журналіста-фрылансера.

Мазырскія міліцыянты склалі пратакол на падставе сюжэту «Мазыр: спіртзавод банкрутуе», які «Белсат» паказаў 9 лютага.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/-wknwnEwRKE”][vc_column_text]БАЖ паведамляе, што сёлета, апроч Мазыра, Кастуся Жукоўскага судзілі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» ў Калінкавічах, Карме, Буда-Кашалёве і двойчы ў Жлобіне.

Сума штрафаў склала Br 45 млн 700 тыс., а з улікам леташніх аналагічных пакаранняў дасягнула Br 77 млн 700 тыс.

ДД

Стужка навінаў