Францыя на вайне


Пасля серыі тэрактаў у Парыжы французы і бельгійцы разгарнулі антытэрарыстычныя аперацыі.

Сёння французскі прэзідэнт Франсуа Оланд ацаніў сітуацыю Францыі так:

«Францыя на вайне. Але мы не ўдзельнічаем у вайне цывілізацый, паколькі гэтыя забойцы не прадстаўляюць ніводную з іх».

Так, раніцай бельгійскі спецназ, сапёры і снайперы, а таксама пажарныя атачылі адзін з будынкаў у брусельскім раёне Моленбек з мэтай арышту Салаха Абдэслама, падазраванага ў парыжскіх атаках, але дом апынуўся пустым.

Францыя заявіла пра адпраўленне да берагоў Сірыі авіяносца «Шарль дэ Голь».

На фотаздымку: Узброеныя французскія паліцыянты на мяжы з Італіяй праводзяць кантроль аўтамашынаў.

ДД, belsat.eu; фота: Eric Gaillard/Reuters

Стужка навінаў