Freaky Summer Party – у гэтыя выходныя


FSP пераязджае, але не здраджвае сабе.

Двухдзённы арт-пікнік адбудзецца сёлета не на традыцыйным беразе Камсамольскага возера, а ў парку Dreamland. І гэта – першая і апошняя пакуль вялікая змена: арганізатары, як і раней, абяцаюць шмат музыкі, насычаную адукацыйную праграму, фудкорт з гарадской ежай, маркет ды пляцоўку для дзяцей.

Хэдлайнерамі стануць бельгійцы Balthazar, маскоўскі электронны музыка ды прадзюсар Mujuice і трэндсэтэры сучаснай расейскай некамерцыйнай музыкі On-the-Go. З беларускіх гуртоў выступяць электроннікі INTELLIGENCY, дуэт з Менска THE VIOLENT YOUTH, Аня Жданава са сваім вядомым чароўным вакалам і Klaxons Brass пад кіраўніцтвам Пафнуція Кузюкяна.

АД, ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары