Franz Ferdinand і іншыя вядомыя рокеры выступяць за незалежнасць Шатландыі


Лёс сваёй краіны шатландцы вызначаць на рэферэндуме 18 верасня

14 верасня ў Эдынбургу адбудзецца канцэрт у падтрымку незалежнасці Шатландыі. Удзел у ім, як паведамляе «The Independent», возьмуць шатландскія гурты «Franz Ferdinand», «Mogwai» і «Frightened Rabbit».

З іншага боку шмат знакамітасцяў ужо паспелі заклікаць шатландцаў галасаваць за тое, каб застацца часткай Вялікабрытаніі. Сярод іх лідэр «Rolling Stones» Мік Джагер і актрыса Гэлэна Бонэм Картэр. А Джаан Роўлінг, аўтарка раманаў аб Гары Потэры, раней ахвяравала мільён фунтаў у падтрымку кампаніі за захаванне Шатландыі ў складзе Вялікабрытаніі.

Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі адбудзецца 18 верасня. Паводле апошніх апытанняў, калі не лічыць тых, хто не вызначыўся, колькасць прыхільнікаў незалежнасці складае 47%, праціўнікаў – 53%.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў