Францыя – першы паўфіналіст ЧС па футболе


У першым чвэрцьфінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі перагуляла Уругвай з лікам 2-0.

Першы мяч забіў Рафаэль Варан, другі – Антуан Грызман. Другі гол быў забіты пасля жахлівай памылкі брамніка Муслеры – ён не змог адбіць не моцны ўдар Грызмана, пры тым што мяч ляцеў яму наўпрост у рукі.

У 1/2 фіналу французы згуляюць з пераможцам пары Бразілія-Бельгія.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў