Французы вызначыліся, каго хочуць бачыць у парламенце


Новы цэнтрысцкі рух прэзідэнта Францыі ЭМанюэля Макрона атрымаў большасць у парламенце Францыі.

Пасля другога туру выбараў пры нізкай яўцы (42%) «Наперад, рэспубліка» мае 308 месцаў з 577 у ніжняй палаце. Каб мець абсалютную большасць у парламенце Макрон патрабаваў 289 месцаў.

Яўка ў першым туры была рэкордна нізкая за ўвесь час існавання Пятае рэспублікі. Тыдзень таму партыя прэзідэнта Эманюэля Макрона і Дэмакратычны рух набралі крыху больш за 32 % галасоў. Партыя «Наперад, рэспубліка!», якая існуе менш за год, вылучыла ў парламент кандыдатаў з розных сфераў жыцця, у тым ліку студэнтаў ды пенсіянераў, шмат хто з іх пачаткоўцы ў палітыцы. Адметна, што выбіралі кандыдатаў на аснове біяграфіі, дасланай праз электронную пошту.

Яшчэ 42 месца атрымаў саюзны «Дэмакратычны рух».

Відавочная большасць дае магчымасць новаму прэзідэнту свабодна рэалізаваць свае планы па змене французскага працоўнага заканадаўства, а таксама правядзенню рэформаў у галіне дапамогі па беспрацоўю і пенсіяў.

У правых »Рэспубліканцаў« у парламенце будзе 113 месцаў. У «Нацыянальнага фронту» Ле Пэн – 8. Яна таксама стала дэпутаткай, атрымаўшы перамогу ў акрузе Энэн-Бамон на поўначы краіны.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары