Французскія мусульмане выставілі на Каляды ахову каля касцёлу


Лянская ратуша.[/vc_column_text][vc_column_text]Мусульмане з гораду Лянс (Lens) у паўночнай Францыі вырашылі паказаць французам «новы твар ісламу» – які шануе іншыя веравызнанні.

Калі жыхары Лянсу прыйшлі на першае на сёлетнія Каляды ўрачыстае богаслужэнне, яны былі здзіўленыя наяўнасцю каля касцёлу дваццаці мужчынаў у чырвоных куртках, якія заявілі, што будуць ахоўваць касцёл падчас пастарскай імшы.

Мужчыны рэпрэзентаваліся валанцёрамі асацыяцыі «Нор-Па-дэ-Кале», якое абʼядноўвае мусульманскія грамады аднайменнага французскага рэгіёну.

Старшыня «Нор-Па-дэ-Кале» Абдэлькадэр Аўсэдж (Abdelkader Aoussedj) заявіў:

«Гэта цалкам нармальна, што мусульмане шануюць іншыя рэлігіі, і гэты моцны жэст дэманструе салідарнасць ісламскай супольнасці з рэштай французскага грамадства».

Французскія мусульмане кажуць, што зарганізаваць ахову лянскага касцёлу іх натхніла беспрэцэдэнтная акцыя, якая адбылася ў 2011 годзе ў Егіпце. Падчас Арабскай вясны мусульмане ладзілі ахову хрысціянскіх святыняў, каб забяспечыць вернікаў ад «сектанцкага гвалту».

Пасля тэрактаў 13 лістапада французскія ўлады ўзмацнілі захады бяспекі ў Парыжы: перад шмат якімі касцёламі выстаўленыя патрулі. На Каляды па ўсёй краіне былі змабілізаваныя 120 тысяч паліцыянтаў і жандараў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў