Французская журналістка загінула ў выніку раненняў, атрыманых у Масуле


У Францыі памерла тэлежурналістка Вераніка Рабэр, параненая 19 чэрвеня ў іракскім Масуле. Ёй было 54 гады.

Рабэр даставілі ў Францыю ў ноч на пятніцу. Да гэтага яе прааперавалі ў Багдадзе ў ваенным шпіталі. Вераніка Рабэр была вядомым ваенным карэспандэнтам, яна асвятляла ўзброеныя канфлікты на Бліжнім Усходзе.

Як паведамляе Le Figaro, Рабэр стала трэцім журналістам, які загінуў у выніку выбуху міны 19 чэрвеня ў Масуле. Яе калега і суаўтар Стэфан Вільнёў і курдскі журналіст Бахціяр Аддад загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адзін журналіст, Самюэль Фарэ, быў лёгка паранены.

https://www.facebook.com/NicolasJaillard/posts/10213619245379743

Журналісты ў Масуле працавалі над рэпартажам для праграмы Envoye Special ( «Спецыяльны карэспандэнт»), якая выходзіць на тэлеканале France 2.

Бітва за Масул працягваецца ўжо каля дзевяці месяцаў. Аперацыю па вызваленні гораду ад «Ісламскай дзяржавы» праводзяць іракскія вайскоўцы пры падтрымцы ЗША.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў