Французскага спартоўца на расейскім тэлебачанні назвалі «свіннёй»


Расейскі спартовы каментатар Дзмітрый Губерніеў назваў Мартына Фуркада «свіннёй» пасля таго, як той сышоў з п’едэсталу пасля непаціскання яму рукі расейскімі спартоўцамі Антонам Шыпуліным і Аляксандрам Логінавым.

Расейцы Антон Шыпулін і Аляксандр Логінаў адмовіліся паціснуць руку французу Мартэну Фуркаду на цырымоніі ўзнагароджання пасля змяшанай эстафеты на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Хохфільцэне. Пасля гэтага Фуркад пакінуў п’едэстал гонару. Пазней, праўда, яго вярнуў туды прэзідэнт міжнароднага саюзу біятланістаў Андэрс Бесеберг.

Расейскі спартовы каментатар Дзмітрый Губерніеў назваў Мартына Фуркада «свіннёй».

Былы трэнер мужчынскай зборнай Расеі па біятлоне Уладзімір Алікін заявіў, што «такія паводзіны не ўпрыгожваюць спартоўцаў».

«Гэта вельмі непрыгожа, і могуць быць непрыемныя наступствы», – заявіў Алікін.

«А потым мы здзіўляемся, чаму ў нас адбіраюць чэмпіянат свету. Мне, дапусцім, сорамна. Калі б я быў трэнерам, абавязкова ўсіх пасля гэтага пасадзіў бы на доўгую лаўку. Асабліва Логінава! Яго ў першую чаргу! Ён – шчанюк у параўнанні з Фуркад! Сорамна за дэлегацыю», – сказаў Алікін у размове з «Чэмпіянатам».

ДД; фота: Stanislav Krasilnikov / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары