Францыя супраць джыхаду: урад забараніў выезд ісламістаў за мяжу


Улады краіны будуць адбіраць пашпарты ў тых грамадзянаў, якіх падазраюць у намеры ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Іраку, Сірыі ды іншых дзяржаваў.

Канфіскаваць дакументы будуць на тэрмін да шасці месяцаў з магчымасцю падаўжэнне да двух гадоў. Парушальнік закону пагражае турэмны тэрмін на тры гады і штраф у памеры 45 тысяч еўра.

Па падліках французскіх уладаў за апошні год Сірыю і Ірак дзеля ўдзелу ў джыхадзе наведвалі каля тысячы французаў, 36 з іх загінулі ў баявых дзеяннях. У тэрарыстычнай дзейнасці зараз падазраюць каля 70 чалавек.

На баку ісламістаў ваююць не толькі французы. Тэрарыстаў падтрымліваюць сотні брытанцаў. Адзін з іх мяркуецца абезгаловіў амерыканскага журналіста Джэймза Фоўлі ў жніўні. Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі ў Скотланд-Ярдзе.

Раней з ініцыятывай аналагічнага закону выступалі Іспанія і Вялікая Брытанія, аднак там пакуль адпаведны закон не прынялі.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» на пачатку чэрвеня пачала поўнамаштабнае ўварванне ў Ірак з боку Сірыі, а 29 чэрвеня абвясцілі пра стварэнне «ісламскага халіфату».

У жніўні ЗША ўмяшалася ў канфлікт і прыняла рашэнне дапамагчы ўрадавым войскам аўтарытарнага рэжыму сваёй авіяцыяй, адмовіўшыся пры гэтым ад наземнай аперацыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў