Французскі дэпутат пра Крым: «Людзі жывуць тут свабодна і шчасліва»


Апальная дэлегацыя з дзесяці дэпутатаў французскага парламенту наведала анексаваны паўвостраў. Адзін з удзельнікаў дэлегацыі, дэпутат Т’еры Мар’яні, зрабіў некалькі правакацыйных заяваў падчас гэтага візіту.

«Я рады быць тут, каб падкрэсліць, што мы свабодныя… Гэта мірны рэгіён, і людзі жывуць тут свабодна ды шчасліва», – заявіў Мар’яні ў Севастопалі.

Урад Францыі не падтрымаў ідэі візіту 10 дэпутатаў ніжняй і верхняй палатаў Нацыянальнага сходу Францыі. 8 з 10 дэпутатаў – прадстаўнікі правацэнтрысцкай партыі, «Рэспубліканцы», лідар якой – экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Украінскае МЗС паведамляе, што ў дачыненні ўдзельнікаў дэлегацыі могуць быць ужытыя візавыя санкцыі.

ЮВ, belsat.eu паводле interfax.ru

Стужка навінаў