Французская дылема: як адмовіць у «Містралях» Расеі?


Французская эліта з самага пачатку была падзелена ў пытанні паставак сучасных ваенных караблёў Маскве, нават пасля анексіі Крыму і пачатку вайны ў Данбасе. Аднак сёння выглядае на тое, што ўрад прыняў канчатковае рашэнне: верталётаносцаў Расея не атрымае. Затое двухбаковыя перамовы, якія павінны вызначыць умовы скасавання кантракту могуць доўжыцца на працягу многіх месяцаў.

Французскія ўрадавыя колы традыцыйна былі падзеленыя на групы з прагматычным, амаль абыякавым стаўленнем да палітыкі Крамля і групы са станоўчым і рамантычным стаўленнем.

Бізнес перадусім

Да першых можна запісаць палітычны мэйнстрым, то бок Сацыялістычную партыю прэзідэнта Франсуа Алянда і правацэнтрысцкі Саюз за народны рух былога прэзідэнта Нікаля Сарказі. Не маючы паняцця пра тое, што адбываецца за ўсходняй мяжой ЕЗ, яны ў сваёй палітыцы кіраваліся эканамічнымі інтарэсамі, спачатку прадаючы «Містралі» Расеі.

Меркаванне змянілі толькі пад ціскам атмасферы ў ЕЗ, якая ўвяла санкцыі супраць Расеі пасля анексіі Крыму. Тады прадстаўнікі палітычнага мэйнстрыму вырашылі, што аднак не варта забяспечваць Расею сучаснымі баявымі караблямі.

Камуністы, Нацыянальны фронт і арыстакратыя

Другая група аб’ядноўвае палітыкаў крайне левых і правых. Заўзятарамі Расеі з’яўляюцца таксама палітыкі Французскай камуністычнай партыі ды іншых крайне левых рухаў, а таксама Нацыянальны фронт і кола былой французскай арыстакратыі. Як раз такі крайне правыя найбольш актыўныя ў распаўсюдзе расейскай прапагандзе ў Еўропе. Прычына гэтага ў значнай ступені звязана з фінансамі: партыі Марын Ле Пэн былі выдзеленыя расейскія крэдыты.

Прадстаўнікі арыстакратыі, у сваю чаргу, граюць важную ролю ў сектары буйных прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з Расеяй. Напрыклад, былы генеральны дырэктар французскага нафтавага гіганта «Total» Крыстоф дэ Марджэры, які гучна выступаў супраць увядзення санкцый у дачыненні да Расеі. Ён загінуў ва «Унукава» ў кастрычніку летась, калі яго прыватны самалёт сутыкнуўся на ўзлётнай паласе са снегапрыбіральнай машынай, якой кіраваў п’яны супрацоўнік аэрапорту.

Французскія гелікоптары ў абмен на скасаванне кантракту?

Гэта, аднак, кіроўная група цэнтрыстаў вырашыла, што Расея не атрымае «Містралі». У польскай прэсе з’явіліся меркаванні, што скасаванне дамовы з Расеяй звязаная з планамі палякаў набыць партыю вайсковых гелікоптараў «Caracal», якіх прадукуе французская кампанія Airbus. Варшава мелася ціснуць на французаў, што не купіць машын «Airbus», калі ў расейскія рукі трапяць караблі, якія могуць паўплываць на бяспеку Польшчы ў рэгіёне Балтыйскага мора. Пры гэтым сума, якую хоча выдаткаваць польскі ўрад на гелікоптары складае каля 3 млрд долараў. Гэта ў тры разы больш, чым кантракт на французскія гелікоптараносцы.

Перапродаж за кампенсацыю

У траўні ўрад Францыі актывізаваўся і спрабуе дамовіцца з прадстаўнікамі Расеі ў пытанні сумы кампенсацыі, якую павінна выплаціць Францыя за парушэнне дамовы. Французскае міністэрства абароны прапануе выплаціць «Росабаронаэкспарту», расейскай дзяржаўнай агенцыі, якая рэалізоўвае кантракт, 785 млн еўра ў якасці кампенсацыі. Гаворка вядзецца пра расейскую перадаплату за «Містралі» і частку грошай, укладзеных у развіццё інфраструктуры порту ва Уладзівастоку, дзе павінны былі размяшчацца вайсковыя караблі. Расейскі бок, аднак, ацаніў гэтыя выдаткі амаль у 1,2 млрд еўра.

Спрэчным пытаннем таксама застаецца магчымасць перапродажу «Містраляў» Францыяй у трэцюю краіну. Расея гатовая пагадзіцца на гэта толькі пасля выплаты кампенсацыі французамі; умовай выплаты з’яўляецца пісьмовы дазвол расейцаў на перапродаж.

Некантралюемыя выказванні расейскіх чыноўнікаў аднак сведчаць пра тое, што справа ўжо вырашана. Намеснік кіраўніка ваенна-прамысловай камісіі РФ Бачкароў заявіў 27 траўня, што «Расея ўжо адмовілася ад «Містраляў», перш чым яго заява была выпраўлена віцэ-прэмер-міністрам і адначасова кіраўніком Камісіі Дзмітрыем Рагозіным, які кіруе абароннай прамысловасцю. За свой доўгі язык Бачкароў атрымаў строгую вымову.

Невялікая праблема

Значна менш спрэчак гэтае пытанне вызывае ў Францыі, якай больш занятая ўнутранымі праблемамі: высокі ўзровень беспрацоўя, адсутнасць рэальнага эканамічнага росту, а таксама ростам папулярнасці правага Нацыянальнага фронту.

Як піша штодзённік «Le Figaro», скасаванне кантракту на пастаўку «Містраляў» не павінна істотна паўплываць на французска-расейскія адносіны. У пытанні верталётаносцаў трэба чакаць на кампраміс паміж дзвюма краінамі. Зрэшты, можа давядзецца чакаць не адзін месяц.

Кароль Лучка, belsat.eu/pl

Стужка навінаў