Fox News: Расея накіравала артылерыю ў Сірыю


Паводле Fox News са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, Міністэрства абароны РФ накіравала больш за 20 гаўбіц у дапамогу ўрадавым войскам Сірыі.

Крыніцы тэлеканалу сведчаць, што сродкі артылерыі былі дастаўленыя на базу Ваенна-марскога флоту Расеі ў Тартусе. Гаворка ідзе пра гаўбіцы тыпу М-30.

Таксама тэлеканал, спасылаючыся на спадарожнікавыя здымкі, паведамляе пра расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, нядаўна дастаўлены ў Сірыю.

Fox News сцвярджае, што ў бліжэйшым часе ў Сірыю праз мора прыбудзе дадатковая партыя ракет для зенітна-ракетных комплексаў С-400, якія знаходзяцца на расейскай базе ў Латакіі.

На пачатку траўня на перамовах па мірным урэгуляванні сірыйскага канфлікту ў Астане быў падпісаны мемарандум аб стварэнні зон дээскалацыі. Акрамя Турцыі і Ірана, абавязак забяспечыць выкананне мемарандуму ўзяла на сябе Расея.

КА belsat.eu

Стужка навінаў