Фотаздымак-вокладку перадапошняй кружэлкі «бітлоў» выставяць на аўкцыён


Серыю з шасці здымкаў плануюць прадаць за 70 тыс. фунтаў. Альбо даражэй.

Фотасесія для апошняй кружэлкі легендарнай ліверпульскай чацвёркі была зробленая на лонданскай вуліцы Abbey Road у 1969 годзе. Адна з самых ажыўленых на той момант вуліцаў брытанскай сталіцы адмыслова перакрывалася на 10 хвілінаў. За гэты час фатограф Іян Макмілан зрабіў шэсць здымкаў, адзін з якіх і трапіў на вокладку.

Кірўнік аддзела фатаграфіі аўкцыёну «Блумсбэры» Сэра Ўілер адзначыла, што прыкладны кошт серыі фотаздымкаў – 50-70 тыс. фунтаў. Але ў дзень продажу гэтая лічба можа быць перакрочаная.

Здымкі ўяўляюць каштоўнасць не толькі з-за рэдкасці, але і дзякуючы сваёй гісторыі.

«Спачатку яны хацелі сфатаграфавацца на гары Эвэрэст, але пасля Пол (Макартні – заўв, «Белсату») сказаў: «Не, давайце зробім штосьці прасцейшае», і такім чынам, яны ў выніку сфатаграфаваліся не ў музычнай студыі, у якой яны запісваліся разам. Яны ішлі са студыі. У пэўным сэнсе яны кажуць «Да пабачэння!» студыі», – распавяла Сэра Ўілер.

Аўкцыён адбудзецца 21 лістапада, а пакуль усе ахвочыя могуць на паласныя вочы ўбачыць здымкі ў «Блумсбэры».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў