Фотасесія на фоне руінаў Луганскага аэрапорту


Дзяўчаты ў купальніках ды са зброяй пазуюць на фоне разбуранага аэрапорту ў Луганску. Гэткія фотаздымкі з’явіліся на расейскім рэсурсе для аўтааматараў Drive2.ru.

На фотаздымках ёсць таксама два джыпы з маскоўскімі нумарамі.

Баі за аэрапорт у Луганску доўжыліся да верасня 2014 году. У гэтым месцы загінулі 20 украінскіх жаўнераў і не ўстаноўленая колькасць прарасейскіх сепаратыстаў. Таксама ля Луганскага лётнішча баевікі збілі самалёт з 40 украінскімі дэсантнікамі.

МЛ,belsat.eu

Фота Drive2.ru.

Стужка навінаў