Фотарэпартаж з гадавіны Слуцкага збройнага чыну


Шэсце ў Слуцку

Актывісты зладзілі акцыю з нагоды 96-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Сярод іх былі сябры Партыі БНФ, «Маладога фронту», руху «За Свабоду», руху салідарнасці «Разам». Агулам акцыя сабрала больш за 100 удзельнікаў.

Глядзіце таксама >>> Дашкевіч: Не было б Слуцкага збройнага чыну – не было б нашай дзяржавы

Падчас яе сем маладафронтаўцаў прынялі прысягу на вернасць Беларусі.

Варта адзначыць, што акцыя была санкцыяваная ўладамі.

27 лістапада 1920 года Першы Слуцкі полк БНР уступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасць Беларусі. Слуцкі збройны чын быў спробай абароны незалежнасці нашай краіны. Вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, цягам месяца аказвалі супраціў савецкім войскам.

«У момант самаазначэння ўсіх народаў і змагання іх за сваю самастойнасць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму свету аб дамаганнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах», – з такой дэкларацыяй 21 лістапада 1920 года выступіла Рада Случчыны.

Фільм «Белсату» пра Слуцкі збройны чын

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў