Фотарэпартаж з Дажынак у рэтра-стылі


Фотарэпартаж з традыцыйных Дажынак у дакументальным стылі канца 19-га пачатку 20-га стагоддзя.

Бабулі, і жанчыны, разам з маленькімі дзяўчынкамі і хлопчыкам з вёскі Закальное Любанскага раёну рушаць праз маляўнічыя вясковыя краявіды да поля каб дажаць збожжа.
Жыхаркі вёскі Закальное Любанскага раёну крочаць са спевамі да поля на Дажынкі.
Жанчыны з гурта “Глыбокія крыніцы” набліжаюцца да рэшткаў збожжа з перавязанымі сярпамі за плячыма.
Бабуля з вёскі Закальное Любанскага раёну просіць у Бога бласлаўлення дажаць рэшткі збожжа у полі.
Жанчыны з гурта “Глыбокія крыніцы” Любанскага раёну распранаюць сярпы перад пачаткам Дажыначнага абраду ў полі за вёскай Закальное.
Дзяўчына з вёскі Закальное Любанскага раёну ідзе ў поле пяшчотна гладзячы пшанічнае калоссе.
Жанчыны пачынаюць дажынаць рэшткі збожжа на полі
Жанчына корміць немаўлятку
Жанчыны робяць перавяслы для снапкоў, а таксама каб не балела сярэдзіна ў полі падчас Джаынак
Бабуля з вёскі Закальное правярае якасць зерня
Жанчыны з гурта “Глыбокія крыніцы” робяць маглю – вялізны сноп з дзесяці перавязаных маленькіх снапкоў
Бабуля з вёскі Закальное паказвае дзяўчынке, яка жаць
Удзельніцы гурта “Глыбокія крыніцы” дажынаюць у полі за вёскай Закальное Любанскага раёну
Уздельнікі дажыначнага абраду ў вёсцы Закальнае падкідваюць да Бога дажыначны снапок
Дзяўчыны робяць “Сонца” з калосся

 

Жыхары вёскі Закальное частуюцца традыцыйнай ежай у полі пасля Дажынак.
Традыцыйная яешня з пячы, куцця, ладкі, сала ды хлеб з малаком падчас святочнай вячэры у полі пася правядзення абраду сканчэння жатвы.
Маленькія “працаўніцы” перакусваюць пасля сканчэння жатвы у полі каля вёскі Закальное Любанскага раёну.
Жанчыны едуць на калёсах са спевамі дахаты пасля сканчэння дажыначнага абраду у вёсцы Закальное Любанскага раёну.

Фота Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў