Фотафакт. Затрыманыя экалагічныя актывісты за кратамі сартавалі смецце


Фота: Зялёны партал greenbelarus.info

Затрыманыя падчас «хапуна» 15 сакавіка актывісты таварыства «Зялёная сетка» выйшлі на волю. За кратамі ізалятара на Акрэсціна, а потым і ў Жодзіна яны сартавалі смецце.

Экалагічныя актывісты не знайшлі кантэйнераў для пластыкавых бутэлек на тэрыторыі ізалятару, і ў дзень вызвалення вынеслі з сабой пакеты з пластыкам, каб правільна яго выкінуць.

ВЧ, belsat.eu

 

 

Глядзі таксама
Каментары