Фотафакт: Як на прыпынку ў Пінску напісалі слова «кінатэатр»


Надпіс на прыпынку

У Пінскім аўтобусным парку вырашылі, што слушна будзе «Кінатэятр» і без сумневу нанеслі гэтае слова на шыльду з раскладам руху прыгарадных аўтобусаў.

Цікава, што астатнія надпісы на раскладзе зробленыя па-руску. Ініцыятыва атапарку, канешне, вартая ўвагі, але ж спачатку трэба было звярнуцца да настаўнікаў беларускай мовы, ці да онлайнперакладчыка.

Дарэчы, больш за дзесяць гадоў таму пінская суполка Таварыства беларускай мовы звярнулася да кіраўніцтва Пінскага аўтапарка з прапановай перакласці на беларускую мову назвы аўтобусных прыпынкаў (акурат тады ў гарадскіх аўтобусах з’явіліся аўтаабвесткі). І тагачасны дырэктар Пінскага аўтобуснага парку Ананій Хвасцюк даў згоду на гэта. З тых часоў у пінскіх гарадскіх аўтобусах назвы прыпынкаў і шмат іншых абвестак гучаць па-беларуску.

Чытайце таксама:

ВМ, belsat.eu

Стужка навінаў