Фотафакт: Вытворца малака пераблытаў Дняпро з Нёмнам


На ўпакоўцы малочнай прадукцыі намалявалі Шклоў на беразе… Нёмну.

Чытач Belsat.eu з Магілёва даслаў у рэдакцыю фотаздымак, зроблены ў адной з крамаў гораду.

На здымку бачна, што на ўпакоўцы серыі «Зроблена ў Шклове» кампаніі «Danone Беларусь» райцэнтр Магілёўскай вобласці размясцілі на беразе… Нёмну – на выяве ёсць таблічка з назвай гэтай ракі.

Верагодна, дызайнеры пераблыталі гэтую раку з Дняпром, які цячэ праз Шклоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары