Трагічная гісторыя сяброўства. Сабака спрабаваў выратаваць ката, якога збіла машына


У Слуцку ў раёне вакзалу аўтамабіль збіў ката, што перабягаў вуліцу. Пасля гэтага сабака абараняў яго ад машын і спрабаваў дапамагчы смяротна параненаму сябру.

Пра незвычайны выпадак паведамляе Інфа-Курʼер.

Нейкі час сабака стаяў на дарозе перад катом, каб машыны не пераехалі яго наноў. Кіроўцы былі вымушаныя абʼязджаць жывёлаў.

Затым сабака зубамі і лапамі адцягнуў ката на абочыну, залізваў ягоныя раны. Аднак кот памёр.

Фота – kurjer.info

Стужка навінаў