Фотафакт: У Магілёве працякла лесвіца з фантанам за 4,7 млн рублёў


У Магілёве 28 верасня адкрылі новы аб’ект – лесвіцу з каскадным фантанам. Падчас запуску вада пацякла па прыступках.

Пад уздзеяннем ветру фантан на двух пляцоўках працякае. На адной з пляцовак ёсць вадасток, а на другой і яго няма. Моцны вецер зносіць ваду міма чашы і ўся гэтая вада льецца ўніз па лесвіцы.

Акрамя таго, ваду зносіць і з фантана ўнізе лесвіцы. Як бачна з фотаздымка, пляцоўка намокла толькі з аднаго боку фантана.

Аб’ект «Лесвічны спуск з каскадным фантанам у парк Падміколле» у Магілёве пабудавалі за год. Кошт лесвіцы склаў 4,7 млн рублёў. Сваю руку да лесвіцы прыклалі старшыні абласнога і гарвыканкамаў падчас суботнікаў у горадзе. Абʼект павінны былі падрыхтаваць і адкрыць да прыезду ў Магілёў Аляксандра Лукашэнка і Уладзіміра Пуціна на V Форум рэгіёнаў, які адбудзецца 10-12 кастрычніка.

Hавiны
«Вылізаны» Магілёў – для Лукашэнкі і Пуціна ці для гараджанаў?
2018.09.28 14:16

belsat.eu. Фота – тэлеграм каналу t.me/l_o_s_q_u_e

Стужка навінаў