Фотафакт: пасля публікацыі belsat.eu кампанія «iPower» павысіла заробак


Прапанаваная заработная плата раптоўна вырасла на 1000 рублёў.

Як паведамляў «Белсат», кампанія «iPower» шукае начальніка цэху на акумулятарны завод, што будуецца пад Берасцем. Завод паўстае насуперак пратэстам мясцовых жыхароў, якія сумняюцца ў бяспечнасці прадпрыемства.

Першапачаткова кампанія прапаноўвала заробак у 495 рублёў.

Праз дзень пасля публікацыі прапанаваны заробак змяніўся. Цяпер «iPower» на той жа пасадзе прапаноўвае 1495.44 рублі.

Кампанія «iPower» распачала будаўніцтва акумулятарнага заводу напрыканцы 2017 года. Падрадчыкам выступае кітайская карпарацыя. Берасцейцы сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва і накіравалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта. Кожную нядзелю грамадзяне выходзяць на маўклівыя акцыі пратэсту ў цэнтр гораду.

АС

Глядзі таксама
Каментары