Фотафакт: Падтопленая дарога на Палессі


У Петрыкаўскім раёне талымі водамі падтопленая дарога Лучыцы-Хвойня.

Фотаздымкі падтопленай дарогі апублікавала прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

«На дадзены момант глыбіня падтаплення складае 10-15 сантыметраў, падтопленыя 150 метраў дарогі. Праезд грузавога і легкавога транспарту магчымы. Жыццядзейнасць населенага пункту не парушаная», – адзначаюць у міністэрстве.

Пагрозы жылым дамам, гаспадарчым пабудовам, адміністратыўным будынкам няма.

Падтапленне дарогі адбылося талымі і паводкавымі водамі ад ракі Пціч.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў