Фотафакт: Наш адказ Ван Даму – дзяўчына села на шпагат на поручнях вагона метро


Дзяўчына села на шпагат на поручнях у менскім метро

[/vc_column_text][vc_column_text]У сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў суполцы «Шукаю цябе, Менск» адзін з карыстальнікаў выклаў фатаграфіі дзяўчыны, якая села на шпагат на поручнях у вагоне метро.

Дзяўчына – прафесійная гімнастка, але цяпер моцна занятая падрыхтоўкай да вельмі важнага мерапрыемства. Каб не турбавалі знаёмыя, якія пазналі яе на фота, дзяўчына была вымушаная выключыць тэлефон і выдаліць сваю старонку «УКантакце», паведамляе Еўрарадыё.

Але сваяк гімнасткі паведаміў, што шпагат у метро – «флэшмоб у межах сацпраекту». Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца, але, верагодна, стануць вядомыя пазней.

МЯ, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў