Фотафакт: Менскі дворнік стварае ў дварах незвычайныя кампазіцыі з лісця


Дзяніс Юркоў

30-гадовы менскі дворнік здзіўляе жыхароў сталіцы незвычайнымі кампазіцыямі з лісця.

Дзяніс Юркоў – супрацоўнік кампаніі «БЭРН». Траціну жыцця ён працуе дворнікам і прыбірае каля інтэрнату на праспекце Пушкіна, 66, піша Tut.by.

Пры гэтым мужчына выкладае з лісцяў сонца, дом або рамонак.

«Я працую дворнікам, таму што мяне больш нікуды не бяруць. Я інвалід трэцяй групы, ні на каго не вучыўся. Люблю чысціню, прыгажосць і парадак, таму гэтая праца – для мяне. Гэта тое, што мне падабаецца. Часам з лісця я выкладаю такія малюнкі – гэта тое, што я ўяўляю. Гэта і настрой людзям падымае. Учора, напрыклад, з суседняга офіса да мяне падышоў мужчына і падарыў падарунак. У асноўным звяртаюць увагу на карціны з лісця жанчыны. Хваляць і кажуць, што «прыгожа, роўна выклаў», – распавядае Дзяніс.

Выклаць «карціну» мужчына паспявае за 2-3 гадзіны. Працоўны дзень пачынаецца з 8:00 і заканчваецца а 17-ай гадзіне. За гэты час мужчына прыбірае, і ў яго застаецца час на такія забавы.

Дзяніс не ведае, колькі праляжыць апошняя кампазіцыя. Кажа, пакуль лісце не пацямнее, а вецер не размяце контуры выявы, то бок некалькі дзён. Пазней мужчына зграбе лісце ў мяхі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў