Фотаапарат за 200 долараў і квіток з Францыі ў В'етнам - каб стаць вялікім фатографам


Легенда вайсковай журналістыкі Катрын Лерой даводзіць, што нахабнасць і смеласць – першае шчасце для фатографа.

Катрын з дзяцінства захаплялася фотарэпартажамі на старонках ілюстраванага штотыднёвіка «Пары Матч». Назбіраўшы дзвесце долараў, набыўшы «Лейку» і квіток у адзін бок да Сайгона, без ведання ангельскай дзяўчына едзе на вайну. У сталіцы Паўднёвага В’етнаму яна звернецца да кіраўніка фотарэдакцыі мясцовага філіялу «Associated Press» Хорста Фааса, і схлусіць яму, што мае вайсковы досвед. Мацёры немец зробіць выгляд што паверыў, і ўручыць ёй тры ролікі стужкі.

Дзяніс Дзюба распавядае ў сваім аўтарскім праекце «Паралакс» гісторыю культавага здымка Катрын Лерой, што атрымаў назву «Пакуты санітара».

Стужка навінаў