Фота «Пуціна, які спіць у электрычцы», стала гітом сацсетак

photo

Відавочцы сфатаграфавалі ў электрычцы Балагое-Масква спячага пасажыра, падобнага да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Здымак апублікавала ў сваім «Тўтэры» суполка «Загнивающий Запад», якае мае каля 40 тыс. падпісчыкаў.

«Уладзімір Пуцін, каб не марнаваць бюджэтныя сродкі, дабіраецца на электрычках у Маскву», – пракаментавала фатаграфію суполка.

Каментатары адзначаюць, што пасажыр, які нагадвае кіраўніка дзяржавы, мае падобныя з Пуціным рысы твару, прычоску і стыль адзення.

Публікацыяй падзяліліся каля 300 разоў, яна сабрала вялікую колькасць каментароў.

МЯ, паводле gordonua.com

Глядзі таксама
Каментары