Фота дня. Заплаканы міліцыянер ды рэакцыя інтэрнэту


Інтэрнаўты з іроніяй аднесліся да міліцыянта, у якога пацякла сляза падчас складання пратаколу на аднаго з удзельнікаў студэнцкага маршу ў Менску.

2 снежня студэнты правялі ў беларускай сталіцы «Марш любові і салідарнасці». Каля 100 ўдзельнікаў прайшло з Міхайлаўскага скверу да галоўнага корпуса БДУ. Навучэнцы пратэставалі супраць пастановы адміністрацыі ўніверсітэту ўвесці з наступнага года аплаты за пераздачу іспытаў і залікаў, а таксама адпрацоўку пропускаў навучання. Да дзвярэй галоўнага корпуса БДУ студэнты прынеслі дыван ды паклікалі рэктара Сяргея Абламейку «на дыванік». Той аднак не з’явіўся.

Акцыя адбылася без затрыманняў, але на некалькіх чалавек склалі пратаколы. У аб’ектывы фатографаў трапіў міліцыянт са слязой на шчацэ. Невядома, ці праваахоўнік насамрэч плакаў, выяўляючы свае эмоцыі, ці яму проста надзьмула ветрам у вочы, але карыстальнікі сеціва адрэагавалі на гэта іроніяй ды жартамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”52695″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52675″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52703″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52715″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52711″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52687″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52699″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52707″ img_size=”large”][vc_single_image image=”52691″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў