Фота дня: Забастоўка камунальнікаў ператварыла іспанскі горад у сметнік


На вуліцах Малагі сабралася 4 тыс. тонаў смецця, якое стварае пагрозу для здароўя жыхароў і гасцей гораду.

People stand next to a pile of rubbish bags as they watch as workers contracted by the town hall, remove rubbish bags in a street during a strike by garbage collectors from waste management company Limasa in Malaga

Працаўнікі кампаніі «Limasa», што забяспечвае прыборку смецця ў горадзе Малага, баставалі цягам дзевяці дзён. У выніку страйку на вуліцах сабралася да 4 тыс.тонаў смецця.

Працаўнікоў абурылі намеры скараціць штогадовы адпачынак, а таксама нездаволенне выклікала агульная сітуацыя з умовамі працы.

У сваю чаргу 400 гараджанаў у сераду выйшлі да будынку мэрыі Малагі: яны вырашылі асудзіць пратэст камунальнікаў.

«У іх няма сораму! Мы плацім падаткі, дзякуючы якія яны зарабляюць вялізныя грошы». – адзначыла 55-гадовая жанчына ў каментары выданню «El Confidencial».

Раней прадстаўнік мэрыі заявіў, што сярэдні заробак камунальніка з фірмы «Limasa» складае каля 35 тыс. еўраў у год.

НМ, belsat.eu, паводле Thelocal

Стужка навінаў