Фота дня: Як выглядае Менск з космасу


Расейскі касманаўт Сяргей Волкаў сфатаграфаваў Менск «дзеля ўсіх беларусаў».

 

Фотаздымак ён размясціў у сваёй старонцы сацыяльнай сеткі «Вконтакте».

«Пабачыў у каментарах «сфатаграфуйце Менск дзеля ўсіх беларусаў». Акурат днямі зрабіў фотаздымак гэтага гораду, але, як бачыце, набеглі аблокі, таму частка гораду дрэнна бачная», – такі допіс побач са здымкам пакінуў Сяргей Волкаў.

Зараз ён знаходзіцца на борце Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). У вольны час касманаўту падабаецца здымаць начныя гарады. Менавіта таму Сяргей Волкаў прапанаваў сваім падпісчыкам «Вконтакте» скідваць заяўкі, якія гарады яны хацелі б пабачыць. У серыю здымкаў ужо трапілі акрамя Менску Саратаў, Энгельс ды Варонеж.

Сяргей Волкаў з’яўляецца Героем Расеі (2009). Сын касманаўта, Героя Савецкага Саюзу Аляксандра Волкава. Першы ў свеце касманаўт у другім пакаленні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў