Фота дня: Як Дарт Вэйдэр робіць сабе вышыванку


Дарт Мікалаевіч Вэйдэр жыве ва Украіне ды цікавіцца палітыкай, а ў вольныя хвіліны займаецца вышыўкай.

Дарт Мікалаевіч Вэйдэр з Адэсы некалі меў іншае імя, але натхніўшыся «Зорнымі войнамі», змяніў сваё імя, якое ў фільме меў адзін з герояў. Хоць Дарт Вэйдэр з кінаэпапеі быў апантаны, каб запанаваць ва ўсёй галактыцы, яго ўкраінскі цёзка аддае перавагу больш прыземленым заняткам, напрыклад, вышыванню.

Дарт Мікалаевіч Вэйдэр быў кандыдатам на выбарах мэра Адэсы. У Адэскі гарсавет аднак трапіў паплечнік Дарта Вэйдэра Дзмітрый Палпацін 1990 года нараджэння, за якога У сваім традыцыйным чорным касцюме ён часта шпацыруе па вуліцах Адэсы ды стаўся ў некаторым сэнсе сімвалам гораду.

Іншы аматар «Зорных войнаў» Дарт Аляксеевіч Вэйдэр спрабаваў стаць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2014 годзе. ЦВК Украіны адмовіў яму ў рэгістрацыі. Дарт Аляксеевіч Вэйдэр жыве ў Кіеве, але нарадзіўся ў вёсцы Калыбань Гомельскай вобласці, дзе закончыў сярэднюю школу.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары